68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 15

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 15

Кім. Мне стала сорамна.

Каралёў. Што такое?

Кім. Даруйце.

Каралёў. За што?

Кім. Я падманваў вас...

Каралёў. Бывае...

Кім. I мне надзвычай пагана ад гэтага...

Каралёў. У жыцці, Кім, з малога трэба пачынаць, а ты адразу пяцьдзясят тысяч долараў.

Кім. Пра што гэта вы?

Каралёў. Я так разумею, што хворай сястры ў цябе няма, як няма і Моні з Графіняй.

Кім. Моні з Графіняй няма.

Каралёў. Ну во!

Кім. Піня з Баранесай ёсць. I сястра ў мяне сур’ёзна хворая... I на лячэнне за мяжой ёй патрэбна гэтая сума.

Каралёў. Дык у чым жа тады твой падман?

Кім. Я не ваш сын...

Каралёў. Чый жа ты, хлопчык?

Кім. Адкуль мне ведаць. У мяне ваша гісторыя... Толькі не з вакзалам звязаная, а... Ды якая розніца... Калі жыў у дзетдоме, вы ж ведаеце, кожны выдумляе сабе бацькоў... У кожнага або лётчык, або геолаг, або вадалаз...

Каралёў. Мой шпіёніў для роднай дзяржавы ў Лаосе... Аднойчы адзін паскуднік падлавіў: «Як за ён там моза спіёніць, калі там усе маленькія і з вузкімі вацыма. Там за ўсе кітайцы».

Кім. А сапраўды?

Каралёў. Што сапраўды? Што сапраўды... Гісторыю трэба ведаць, троечнік! Там тады былі амерыканцы і ён шпіёніў сярод амерыканцаў.

Кім. А-а-а...

Каралёў. Бэ-э-э...

Кім. Я пра бацьку нічога не выдумляў, няма і няма... А вось маці ў мяне была... Альпіністка... 3 прыгожым імем Эльвіра... I я быў зусім маленькі, калі яна загінула пры ўзыходжанні на Эльбрус...

Каралёў. Распранайся, зараз абедаць будзем.

Кім. Не, я спяшаюся.

Каралёў. Куды?

Кім. Піню з Баранесай трэба забраць з садзіка. Сёння скарочаны дзень.

Каралёў. Я пашлю машыну, іх забяруць.

Кім. Вы што, ні 3 кім яны нікуды не пойдуць. Бывайце. I... яшчэ раз даруйце...

Каралёў. Чакай. Яшчэ пару пытанняў назасыпку. Скажы (паказвае фотаздымак у рамачцы), ты калі_небудзь бачыў гэты здымак?

Кім. Не. Адкуль жа?

Каралёў. На каго ты тады паказваў?

Кім. Вось. Другі рад. Пятая злева.

Каралёў. Чаму на яе? Менавіта на яе?

Кім. Ну-у... Можа таму, што ўсе глядзяць у аб’ектыў, а яна на вас... I позірк такі... Мне здаецца, яна вас кахала...

Каралёў (нервова ). Яе завуць Эльвіра!!!

Кім. Абалдзець можна...

Каралёў. Не спяшайся! Гэта мелката! Далей не абалдзець, далей па ўсіх законах трэба чокнуцца.

Кім. Ну?

Каралёў. Яна сапраўды займалася альпінізмам! I іх групу накрыла лавінай пры ўзыходжанні на Эверэст...

Кім (разгублена). На Эльбрус...

Каралёў. Не, на Эверэст! Усе загінулі. Нікога не знайшлі... I гэта яшчэ не ўсё! Яна нарадзіла дзіця трынаццаць год таму, але малое памерла праз некалькі месяцаў!

Кім. Адкуль вы ўсё гэта ведаеце?

Каралёў. Пасля твайго першага візіту я хоць і быў на сто працэнтаў упэўнены, што ты вешаеш мне на вушы лапшу, усё ж такі вырашыў даведацца, што за краля стаіць у другім радзе пятая злева... Сябры мне гэту інфармацыю і выдалі!

Кім. А... адкуль яна? 3 якога горада?

Каралёў. Расанск... Ну? Чаго ты вачыма лыпаеш?

Кім. Першыя гады... я жыў у Расанскім Доме дзіцяці... Містыка...

Каралёў. Гэта не містыка!

Кім. А што?

Каралёў. Чартаўшчына! I гэта яшчэ не ўсё! Ты не ведаеш таго, што я не хачу, каб ты ведаў...