68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

Каралёў. Памажы мне...

Юля. Я паклічу доктара!

Каралёў. Назад! (Наводзіць на Юлю пісталет.) Нікога не клікаць! Ты зразумела?

Юля. Зразумела.

Каралёў. Крыві баішся?

Юля. Не.

Каралёў. Хадзі сюды! Вазьмі пінцэт... не той, болыпы! Там тырчыць куля...

Юля. Дзе?

Каралёў. У грудзях. Насупраць сэрца. Дастань яе.

Юля. А... бачу!

Каралёў. Зачапі пінцэтам і цягні!

Юля. Вам жа будзе балець!

Каралёў. Цягні, дура!

Юля (спрабуе нешта зрабіць). Не атрымліваецца! Яна паміж рэбраў засела.

Каралёў. Цягні!

Юля. Пінцэт зламаўся!

Каралёў. Пашукай пласкагубцы...

Юля. Гэта клініка! Адкуль тут пласкагубцы? Я паспрабую зубамі...

Каралёў. Ты што?!

Юля. Рукі!

Каралёў адводзіць рукі, Юля схіляецца над ім і зубамі выцягвае з грудзей кулю. Каралёў стогне.

Каралёў. Дай сюды...

Юля. Я зараз кроў спыню...

Каралёў. Дай сюды кулю! Прапалашчы рот вадой. Яна атручаная... А кроў спыняць не трэба. Хай атруту вымывае... Прапалашчы рот вадой! Куля атручаная! Ты што не баішся?

Юля. Не.

Каралёў. Нуі чорт з табой! Каб не партманет у левай кішэні — каюк! Партманет уратаваў...

Юля(дастае з пінжака маленькую кніжачку). Гэта не партманет...

Каралёў. А што?

Юля. Біблія...

Каралёў. Уроды...

Офіс Хадзеева. Уваходзіць Каралёў.

Хадзееў. Ты?!

Каралёў. Я пригласил вас, господа, с тем, чтобы сообщить пренеприятное известие: Бог, оказывается, есть.

Хадзееў ( пасля паузы ). Гэта... ты?

Каралёў. Я... Толькі давай так... галаварэза свайго не мачы... Ён зрабіў усё як мае быць. Маэстра! Два сантыметры ніжэй левага саска пацэліў. Зірні.

Хадзееў. Адкуль ты?

Каралёў.Я спадзяюся, ты здагадаўся, што не з морга. Але і не з пракуратуры. Як у цябе справа з атэізмам? Мае светапогляды пахіснуліся... Паўгода таму, каб адчапіцца ад надакучлівых манашак, я купіў ім машыну цэглы, а яны мне падаравалі (дастае з кішэні кніжачку, чытае) «Новы запавет» Госпада нашага Ісуса Хрыста. Новы пераклад з грэчаскага арыгінала. Твой абармот яго прастрэліў... Наскрозь. Я панёс матэрыяльныя страты, Халдзей!

Хадзееў. Я — Хадзееў...

Каралёў. Мне ўсё адно. Святыя сёстры падарылі мне кніжку, а я не магу яе пачытаць, бо ты мне яе сапсаваў. Яна прабіта атручанай куляй і залітая маёй крывёй... Я не магу яе пачытаць!!! Дык вось, гэта... гэта мой тавар... вось гэтая кніжачка... Я яе мяняю на тое, што я табе вінен... Я так яе ацаніў! Яна столькі каштуе!

Хадзееў. Не псіхуй!

Каралёў. Ты згодны на абмен?

Хадзееў. Ты ж прыйшоў адзін...

Каралёў. Адзін! Ты згодны на такі абмен?

Хадзееў. Згодны.

Каралёў. Слова!

Хадзееў. Слова.

Каралёў (аддае яму пісталет). На, я прыйшоў адзін, ён зараджаны. Ты можаш мяне застрэліць. Я асуджаны. Але перад смерцю прашу выканаць маё апошняе жаданне. Відак працуе?

Хадзееў. Працуе...

Каралёў. Хачу мульцікі перад смерцю паглядзець...

Дастае з кішэні відэакасету, устаўляе ў відэамагнітафон.