7652.fb2
- Усё-такi з'еш гарачага.
- Не, дзякую.
Кантэн адказваў не думаючы. Яму шкада было той цiшынi, якая ўсталявалася толькi на некалькi хвiлiн.
- Ва ўсякiм разе, талерка супу табе не пашкодзiць.
Жончын голас зноў набываў аўтарытэт. Кантэн падняў галаву. Жонка падкладала дровы ў плiту i не заўважыла гэтага. Полымя пад гаршком загуло, i калi Iзабэла зняла накрыўку, па кухнi разнёсся прыемны пах тушанай свiнiны. Кантэну адразу захацелася есцi.
- Ну, iдзi за стол, - паклiкала жонка.
Калi ён сеў за стол, суп ужо быў налiты ў талеркi. Яны пачалi моўчкi есцi, потым Iзабэла спыталася, амаль зусiм спакойным голасам:
- Дык раскажы хоць нам, як ты знайшоў яе. Дзе яна жыве? Цi праўда, што ў яе такi прыгожы пакой, як яна нам расказвала?
- Ага, праўда. Пакой вельмi добры.
- Ты спаў на яе канапе?
- На канапе.
- Гэты пакой застанецца за ёй? Цi доўга яна прабудзе ў Парыжы?
Кантэн крыху павагаўся, потым адказаў:
- Яна заплацiла за пакой да канца студзеня. А далей будзе вiдаць.
- Але ж яна не ведае, колькi часу прабудзе ў Парыжы?
- Не, яшчэ не ведае.
Iзабэла ўздыхнула, з'ела дзве лыжкi супу i зноў прадоўжыла свой допыт:
- Вы харчавалiся разам?
- Але.
- Дзе, у рэстарацыi?
- Ага.
Раптам Iзабэла павысiла голас:
- Ды гавары ты нарэшце! А то з цябе слова не выцягнеш.
- Ведаеш, Iзабэла, я вельмi стамiўся. Вельмi.
- Ты часам не прастудзiўся?
- Не.
- Ты не прывык да дамоў з гэткiм ацяпленнем. Вiдаць, было вельмi горача.
- Ага, вельмi.
- А ў цягнiку ўсё было добра?
- Вельмi добра.
Iзабэла замаўчала. Разы са тры iх позiркi сустрэлiся, але кожны раз Кантэн апускаў галаву. Дэнiза спыталася:
- Дом у Марыi-Луiзы такi маленькi, як яна хацела, цi не?
- Але, такi маленькi.
- I ў Парыжы ў яе таксама гэткi будзе?
- Але, гэткi самы.
Кантэн даеў свой суп. Потым адсунуў крэсла i сказаў, што хоча паглядзець скацiну.
- Ды ўжо сядзi ты, - кiнула Iзабэла, - скацiна дагледжаная. Нiчога з ёй не зробiцца. Убачыш заўтра ранiцай.
Кантэн падняўся з-за стала i сеў ля печкi. На нейкi час у пакоi стала цiха. Потым Iзабэла прамовiла з пакутлiвым уздыхам:
- Невядома, як там у яе будзе, толькi мне будзе вельмi цяжка перажыць усё гэта... Ведаеш, вельмi цяжка...
Смутак нiяк не пакiдаў яе. Голас падазрона дрыжаў, i Кантэн баяўся, што яна заплача зноў. Ён адчуваў, што трэба прыйсцi ёй на дапамогу, але гэта было вельмi нялёгка.
- Разумееш, - спрабаваў тлумачыць ён, - там жыццё зусiм не такое, як тут... Там усё па гадзiннiку... Горад, ведаеш, гэта табе не вёска...
Котка зноў узабралася яму на каленi. Iзабэла кiнула ў печку палена, полымя ярка ўспыхнула i на нейкi час ажывiла начны спакой.
- А як з настаўнiкам, - спыталася Iзабэла спакайнейшым голасам, - цi гаварыла яна з табою пра яго?
- Гаварыла.
- Ну i?..
- Ды, як гэта... Казала, што ў яе iншыя планы.
Кантэн зразумеў, што гэтыя яго простыя словы дапамагаюць жонцы крыху забыцца пра свой смутак. Яму нават здалося, што i вочы ў Дэнiзы таксама пасвятлелi.
- Дык вось, калi ўбачыш яго, - ужо ўпэўнена казала Iзабэла, - скажы яму раз i назаўжды: хай не турбуе нас са сваiмi недарэчнымi думкамi. У госцi няхай прыходзiць, ён хлопец неблагi, але пра Марыю-Луiзу каб забыўся!
Кантэн уздыхнуў, адкашляўся i павольна прагаварыў: