76628.fb2
Сцяпан(самадавольна). Хе-хе-хе! ужо гэтае мужыцкае насенне не будзе больш нашых сцежак паганіць.
Паўлінка. Якімку арыштавалі! Майго саколіка ненагляднага арыштавалі.
Сцяпан(да Адольфа). А ты, каханенькі, родненькі, негадзяй, вірутнік з-пад цёмнай гвязды, вон з маёй хаты, каб твая і нага тут не была! Не мог, як трэба, па-хрысціянску - з сватам, з запаведзямі маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы! Вон! Вон!
Адольф. Я... я... толькі хацеў дарогі запытацца...
Пранцісь(развязваючы вузлы). Собственно, злодзей, пане дабрудзею! Падушкі і сукенкі дзявочыя праз акно пакраў. К урадніку, марш! К урадніку, гіцаль, вось-цо-да!
Паўлінка. Якімку арыштавалі! Маю зорачку ясную арыштавалі. (Дзіка.) Ха-ха-ха! Звяры сляпыя!!! (Як сноп, валіцца на зямлю. Суматоха. Крыкі: «Вады! Вады!..»)
Пранцісь. Собственно, пане дабрудзею, у мяне ёсць кроплі. (Дастае з кішэні пляшку і пырскае ў твар Паўлінцы гарэлкай.)
Агата(кідаючыся да Пранціся). Тудэма-сюдэма, ашалеў!..
Сцяпан(панура). Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося.
Заслона