9619.fb2
Марына Цвятаева
ВЕРШЫ
* * *
Любасць адкуль жа такая?
Не першы раз лашчу скронi,
Вуснамi вусны чакаю,
I ад вясны ў палоне.
Святлелi i гаслi ночы.
(Любасць адкуль жа такая?),
Святлелi i гаслi вочы:
З iмi сустрэч шукаю.
Песня слязу выракала.
Ноч па вуголлi хадзiла.
(Любасць адкуль жа такая?)
Голас твой разбудзiла.
Любасць адкуль жа такая?
I што з ёй рабiць, спявача,
Каб яна век не змаўкала
З вейкамi твайго плачу?!
18 лютага 1916
* * *
Жнiвень - астры,
Жнiвень - зоркi,
Жнiвень - гронкi
Вiнаграду i рабiн
Iржавых - жнiвень!
Паўнаважным, дабрадзейным
Яблыкам сваiм iмперскiм,
Як дзiця, гуляеш, жнiвень,
Як далонню, гладзiш сэрца
Iменем сваiм iмперскiм:
Жнiвень! - Сэрца!
Месяц познiх пацалункаў,
Лiўняў i маланак познiх!
Лiўняў зорных
Жнiвень! - Месяц
Лiўняў зорных!
7 лютага 1917
* * *
А ў лоб цалаваць - турботы ўсе зняць.
Я ў лоб цалую.
Вачэй не мiнаць - бяссоння не знаць.
Я ў вочы цалую.
Губы шукаць - калодзеж капаць.
Я ў губы цалую.
У лоб цалаваць - памяць суняць.
Я ў лоб цалую.
5 чэрвеня 1917
* * *