9619.fb2 Вершы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Вершы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Палюбiў багаты - бедную,

А вучоны - ды без розуму,

Палюбiў румяны - бледную,

А харошы - сэрцам грозную:

Залатар - паўгроша меднага.

- Дзе ж, купец, сляды раскошы той?

"На дзiравым донцы кошыка!"

- Дзе ж, гардлiвец, плён навучанькi?

"У дзявочых ласках-ручаньках!"

- Дзе ж, хлапчына, шчок чырвоных жар?

"Растапiў за ноч вачэй пажар!"

- З ланцужком дзе ж крыжык срэбненькi?

"Пад абцасамi ды ў дзеванькi!"

__________

Не любi, багаты, - бедную,

А вучоны - ды без розуму,

Не любi, румяны, - бледную,

А харошы, - сэрцам грозную:

Залатар - паўгроша меднага!

21-26 траўня 1918

* * *

С.Э.

Пiсала я на грыфельных брусках,

На веерах, з лiстотай, ледзь жывою,

Каля ракi, ля мора - на пясках,

На лёдзе-шкле - пярсцёнкамi зiмою,

I на ствалiнах векавых рабiн...

Нарэшце - каб было для ўсiх вядома!

Што ты: мой любы, любенькi й адзiн!

Пiсала я вясёлкамi i громам.

Я так хацела, каб найкожны лёс

Квiтнеў, як ружы ў веснавых далонях!

I як пасля - твар баранiўся слёз,

Тваё iмя - пульсiравала ў скронях...

Яно ў руцэ - прадажненькiм пiсьмом

Так сцiснута, што болем сэрца джалiць!

Не ў куплi! Знай! Як дар - пярсцёнак мой

Сябе ўратуе й на скрыжалях.

18 траўня 1920

Пераклала Валянцiна Аколава