96488.fb2
Мiкiта зноў аглядае сябе i пачынае плакаць. Томiс асцярожна выглядае з-за крэсла i, пабачыўшы, што Мiкiта не звяртае на яго ўвагi, зноў уладкоўваецца на старым месцы.
МIКIТА: У-у-у-у! А-а-а-а! Мама, апранай мяне, а то ў дзiцячы садок спазнiмся!
МАЦI: Ты ж, Мiкiта, толькi што не жадаў ў садок iсцi?!
МIКIТА: А цяпер - жадаю! А цяпер - жадаю! Апранай мяне хутчэй!
Мацi садзiцца побач з Мiкiтам i пачынае дапамагаць яму апранацца.
ТОМIС: Вось лайдак - усё ж такi прымусiў мацi, каб яна яго апранала!
МАЦI: Глядзi, Мiкiта - сёння трэба сябе добра паводзiць. Учора выхавацелька казала, што ты кiнуў у твар Юру брудным мячом.
МIКIТА: Хай не абзываецца рознымi крыўднымi мянушкамi!
МАЦI: Ты зразумеў мяне, Мiкiта?!
Мiкiта ўздыхае i разводзе рукi ў бакi.
МIКIТА: Зразумеў.
ТОМIС: Як жа - зразумеў ён! Напэўна, сёння таксама што-небудзь шкоднае зробiць.
Мiкiта незадаволена глядзiць у бок ката.
МIКIТА: I што гэта сёння Томiс раскаўкаўся?!
МАЦI: Напэўна, ён есцi жадае. Зараз я яму што-небудзь дам, калi цябе адвяду ў садок.
Нарэшце, Мiкiта з вялiкай дапамогай мацi апранаецца i яны iдуць да дзвярэй. Калi Мiкiта праходзе побач з крэслам, на якiм сядзiць Томiс, ён нечакана заўважае, што на падлогу звешваецца хвост ката. Мiкiта наўмысна наступае на хвост нагой. Кот шалёна крычыць.
ТОМIС: Мя-я-у-у-у!
МАЦI: Ну, калi гэта скончыцца?! Навошта ты стаў яму на хвост?!
Мацi некалькi разоў пляскае далонню Мiкiту нiжэй спiны i яны знiкаюць са сцэны. Чуецца плач i крык.
МIКIТА: За што?! У-у-у-у! Я нiчога не зрабiў!
КАРЦIНА ДРУГАЯ
У левай частцы сцэны гардэроб "нулёвага" класа у дзiцячым садку. Навокал - шафкi для адзення дзяцей. У правай - непрыемны, цёмны, жахлiвы чулан, дзе захоўваюцца розныя рыдлёўкi, граблi, вёдры i iншы гаспадарчы iнвентар. Левая i правая часткi сцэны падзелены перагародкай з дзвярамi. Настаўнiца праглядае шафкi i размаўляе сама з сабой.
НАСТАЎНIЦА: Зноў кагосцi няма. Але каго?
Расчыняе пустую шафку.
НАСТАЎНIЦА: Так i ёсць - няма Мiкiты. Зноў, як i звычайна, ён спазняецца.
З-за левых кулiс з'яўляюцца Мiкiта i яго мацi. Мацi трымае Мiкiту за руку i амаль цягне сына за сабой. Мiкiта ўпiраецца нагамi ў падлогу.
МIКIТА: Я ж казаў табе - у групе нiкога няма! Напэўна, дзецi на двары займаюцца зарадкай.
Мацi, убачыўшы настаўнiцу, разгублена спыняецца.
МАЦI: Добрай ранiцы, Алена Анатольеўна. Прабачце - мы зноў спазнiлiся.
МIКIТА: Я ж казаў, што дзецi на двары!
НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы, Алена Васiльеўна. А ты, Мiкiта, не маеш жадання са мной павiтацца?
МIКIТА: Добрай ранiцы! А дзецi на двары?
НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы! Дзецi ў музычнай зале. Але зараз я прывяду iх ў клас. Так што, Мiкiта, распранайся - на зарадку ты ўсё роўна спазнiўся. Хутка будзем снедаць.
МIКIТА: Мама, дапамажы!
НАСТАЎНIЦА: Што гэта за "дапамажы"?! Ты ўжо школьнiк, Мiкiта i павiнен усё рабiць самастойна. А вы, Алена Васiльеўна, лепей iдзiце дадому - хай Мiкiта да самастойнасцi прывыкае.
МАЦI: Добра. Ну, бывай, сынок - увечары цябе тата забярэ.
Настаўнiца i мацi знiкаюць за левымi кулiсамi. Мiкiта застаецца адзiн i сядае на лаўку ля сваёй шафкi.
МIКIТА: I Алена Анатольеўна туды ж - хай сам апранаецца! Хай сам апранаецца! Кiнулi цяпер тут мяне аднаго. Хiба так добра? А вось вазьму i збягу куды небудзь! Дадому, напрыклад. А то i, наогул, з горада. Тады будуць шукаць i шкадаваць. Абавязкова будуць! Магчыма - i сапраўды збегчы?!
Мiкiта падыходзе да дзвярэй у каморку i прыслухоўваецца.
МIКIТА: Нiчога не чуваць. Зараз залезу туды i схаваюсь. Хай тады шукаюць. Але ж... Алена Анатольеўна казала, што гэтая каморка - чароўная i ў ёй жыве цар пацукоў. Усё гэта - жартачкi для маленькiх! Няма там анiякiх чараўнiкоў! А што, калi i сапраўды тут схавацца?! Хай сабе шукаюць! Але ж... Цара пацукоў няма, але самi пацукi, мабыць, i ёсць. Аднак, яны ж маленькiя як дам палкай, дык даведаюцца, як мяне палохаць! Томiс мяне палохаецца, а ён жа мацнейшы за пацукоў?! I яны спалохаюцца.
З-за сцэны чуецца дзiцячы гоман i голас Алены Анатольеўны.
НАСТАЎНIЦА: Цiшэй, дзецi, цiшэй. Зараз усiм трэба будзе памыць рукi хутка сняданак!
МIКIТА: Трэба хавацца - iдуць!
Мiкiта адчыняе дзверы ў каморку напалову i, прасунуўшы галаву, прыслухоўваецца.
МIКIТА: Цiха - мабыць, нiкога тут няма. Хай пашукаюць!
Мiкiта адчыняе дзверы i, хуценька прасклiзнуўшы ў каморку, зноў зачыняе iх за сабой. Гучыць жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў цемры, якую прарэзваюць хуткiя блiкi святла. Чуюцца жахлiвыя крыкi дзяцей i Алены Анатольеўны. Потым наступае цiшыня, а цемра становiцца поўнай. У гэты час дэкарацыi левай часткi сцэны хаваюцца i ўся сцэна ператвараецца ў каморку. Дзверы, якiя раней падзялялi сцэну на часткi, цяпер знаходзяцца ў глыбiнi. Пачынае крыху свiтаць. Мiкiта ў тым самым адзеннi, але ў яго пацучыная галава i пацучыны хвост. Ён, не заўважаючы гэтага, марудна крочыць па каморцы, выцягнуўшы наперад рукi.
МIКIТА: Што гэта нiкога не чуваць?! Нi дзяцей нi чутна, нi Алены Анатольеўны?! I чаму гэта яны так крычалi? Схаваюсь я лепей за гэтымi рыдлёўкамi.
Мiкiта прысядае ля сцяны за нейкiмi рыдлёўкамi.
МIКIТА: Што гэта мяне нiхто не шукае?! Няўжо нiкому не цiкава, куды я трапiў? А яшчэ кажуць, што яны пра дзяцей клапоцяцца! Вось няма мяне i нiкому спраў да гэтага таксама няма! I есцi хочацца! Зараз жа сняданак. А тут халодна i... страшна. Лепей вылезу.