96488.fb2 Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 5

Мiкiта ў краiне пацукоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 5

МIКIТА: Я - пацук Мiкiта. Я жыву ў доме, якi насупраць дзiцячага садка.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Дык ты сапраўды з гэтага дома?

МIКIТА: Так - з гэтага.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А жудаснага Томiса бачыў?

МIКIТА: Бачыў.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А шлях да свайго дома добра ведаеш?

МIКIТА: Добра.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Павядзеш маё войска, каб яно не заблукала.

Пiсклявы пацук iзноў узнiмае галаву i спрабуе нешта сказаць.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi.

Ахоўнiкi ўзнiмаюць сякеры над галавой, але Пацучын Пяты перапыняе iх жэстам.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Хопiць глупствам займацца - загадваю збiраць войска! Я ўсё вырашыў - сёння наша войска выступае ў паход супраць жудаснага Томiса! Хопiць яму над намi здеквацца!

КАРЦIНА ПЯТАЯ

На сцэне - той жа склеп, але на iм - трыбуна са сцягам, на якiм намалявана пацучыная пыса. На трыбуне стаiць Пацучын Пяты. Па абодва бакi ад трыбуны - ахова з сякерамi. Крыху далей - войска, якое складаецца з Мiкiты, пiсклявага пацука, вельмi тлустага пацука (якi вельмi падобны па тлустасцi на самога Пацучына Пятага) i яшчэ аднаго пацука. Ва ўсiх чатырох пацукоў шчыты i дубiнкi. Чуецца грукат барабанаў. Пацучын Пяты ўзнiмае руку ўверх i ўсталёўваецца цiшыня.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Салдаты! Пi-пi-пi! Сёння вы накiраваны маiм загадам у вялiкi паход - вам будзе трэба перамагчы нашага самага галоўнага ворага шэра-паласатага ката Томiса. Калi вы яго пераможыце, вы атрымаеце вялiкую падзяку ад мяне i ўзнагароду - два кавалкi сыру. Не... Адзiн кавалак сыру... Не... Ну, наогул, нешта атрымаеце! Лепей гэта будзе нечаканы сюрпрыз. Пi-пi.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: А калi не пераможам? Пi-пi.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А калi не пераможыце, то шэра-паласаты Томiс сажрэ вас. Вось i ўсё! Гы-гы-гы! Так што, пi-пi, прыйдзецца перамагаць. Да таго ж - з намi пацук Мiкiта - ён жыве ў тым жа доме, што i Томiс i пазнаёмiць нас з патаемным шляхам. Для таго, каб вы лепш выканалi мой загад, я вырашыў прызначыць генерала, якi будзе кiраваць войскам. Генералам будзе...

Зноў чуецца грукат барабанаў. Пацукi пачынаюць цягнуць уверх рукi i перакрыкваць адзiн аднаго.

ТЛУСТЫ: Дазвольце мне?!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Я буду генералам! Я!

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Пi-пi! Я!

Адзiн Мiкiта моўчкi стаiць i чакае, чым усё гэта скончыцца.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Я прызначаю генералам Сур'ёзнага пацука!

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Дзякуй за вялiкi давер!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Усе на вайну! Адразу! Загадваю iсцi зараз! Пытаннi ёсць?

ПАЦУК З ГРУБЫМ ГОЛАСАМ: Дазвольце мне ўзяць сякеру ў аднаго з ахоўнiкаў. I шлем таксама - я ж генерал!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Кароткi, аддай свой шлем. А вось сякеру браць нельга яна, магчыма, спатрэбiцца для маёй аховы.

Пацук з грубым голасам, якога прызначылi генералам, забiрае ў маленькага пацука-ахоўнiка шлем i гучна крычыць.

ПАЦУК-ГЕНЕРАЛ: Напра-ва! Напе-рад!

Першым iдзе Мiкiта, за iм - тлусты пацук, потым пiсклявы i апошнiм генерал. Пацучын Пяты незадаволена глядзiць на сваё войска.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Стой!

ПАЦУК-ГЕНЕРАЛ: Стой!

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Трэба iнакш iсцi. Першым няхай iдзе Мiкiта, за iм Пiскля, пасля генерал i апошнiм - Тлусты.

ГЕНЕРАЛ: Але ж, калi Тлусты пойдзе апошнiм, ён можа закрыць нару i калi на нас кiнецца кот, у нас не будзе магчымасцi збегчы.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Вось i добра - не трэба, каб вы пра ўцёкi думалi. Трэба думаць пра перамогу. Сетку ўзялi?

ГЕНЕРАЛ: Узялi.

Пацук-генерал дастае сетку i паказвае цару, а потым зноў яе хавае.

МIКIТА: А навошта сетка?

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як гэта - навошта?! Гэтай сеткай мы зловiм Томiса.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну, чаму стаiцё, як пнi - хутчэй наперад?!

ГЕНЕРАЛ: Напра-ва! Напе-рад!

Мiкiта, а за iм i астатнiя пацукi крочаць у левы бок сцэны. Раптам чуецца нечаканае мяўканне ката. Пацукi адразу прыпыняюць рух i прыслухоўваюцца.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Што гэта?! Пi-пi.

ГЕНЕРАЛ: Пi-пi. Гэта кот, пi-пi-пi.

ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ёе сам iдзе да нас! Больш мужнасцi, мае салдаты! Я павiнен iсцi распрацоўваць план вайны.

Пацучын Пяты хутка саскоквае са сцэны i знiкае за правымi кулiсамi ў суправаджэннi ахоўнiкаў. Зноў чуецца мяўканне ката.

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: А нам нiчога не трэба распрацоўваць?

З-за левых кулiс з'яўляецца кот. Ён у ботах, шырокiм капелюшы i з вялiзнай булавой у руцэ.

ТОМIС: Вось вы дзе, пацукi! Ну - развiтвайцесь з жыццём!

ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-пi. Ратуйце!