98678.fb2
Антось паслухмяна выпiў малако i лёг. Ён адчуў на твары халодны ручнiк i пачуў пяшчотны голас сябравай мацi:
- Эх вы, мядовыя-бядовыя хлопцы! Блазнюкi яшчэ, хоць i адслужылi ў войску...
Пухлiна праходзiла аж два днi. За гэты час Толiкава мацi вымыла i адгладзiла Антосеву кашулю, пачысцiла пiнжак.
Антось цёпла развiтваўся i дзячыў Толiкавай мацi, потым абняўся з сябрам i падаўся на аўтастанцыю, каб ехаць дамоў. На душы было мутарна. Што сказаць дома?
"А дзяўчына якая прыгожая!" - пякла, як агнём, думка.
Не дайшоўшы да станцыi, Антось рашуча крутнуў у другi бок: "Зайду, папрашу хоць прабачэння!"
Раптоўна прыпынiўся: "Пачакай! Дык яны ж мяне не пазналi! Нават Мiхась, з якiм два гады адслужыў, не пазнаў не толькi мяне, а й майго голасу! Дзякуй табе, распухлы язык!" - i Антось з надзеяй пакрочыў да Алесевага дома. Зноў пастукаў у дзверы. Сэрца вырывалася з грудзей.
Адчынiў дзверы Мiхась.
- Антось! Дарагi! - усклiкнуў ён i абняў сябра. - Ды што ты аслупянеў? Заходзь!
Антось зайшоў. Адчынiлiся дзверы, i з другой паловы хаты выглянула тая ж прыгажуня. Зачырванелася i закрыла дзверы.
Мiхась засмяяўся:
- Нiчога! Зараз выйдзе! Бачыў, як зачырванелася? Рабi вывады, Антось!..
Шчаслiвы Антось не ведаў, што рабiць, што казаць.
- Я... я... разумееш...
- Ды разумею я ўсё! Зараз падыдуць мама, тата, сядзем за стол i пагутарым...
Антось на ўсякi выпадак з апаскай зiрнуў у тое ж люстэрка. Страшыдлы там ужо не было, на Антося глядзеў прыгожы малады хлопец з акуратна зачасанымi валасамi.
- Прыгажун! Прыгажун! - засмяяўся Мiхась. - Дарэмна хвалюешся - тваю фотакартку з рук не выпускае...
Раптоўна Антось убачыў сваё вядро, якое стаяла ў кутку пад лаўкай.
- Я... я... вядро...
- А-а! Вядро! - зразумеў Антосева пытанне Мiхась. - Гэта ж два днi назад да нас у хату заскочыў нейкi п'яны дурань. Увесь апухлы, з галавы да ног у мёдзе, прыпёр за сабой цэлы рой пчол - ледзь павыганялi iх з хаты...
Антось зачырванеўся, зiрнуў долу.
Мiхась працягваў:
- Ты разумееш? Нечага да Алесi кiдаўся, мяне сябрам называў... Во валацуга!.. Потым кiнуў гэта вядро i з крыкам падаўся з хаты... Такое ў нашым мястэчку - упершыню!
Антось уцiснуў галаву ў плечы i гатоў быў зноў кiнуцца ў дзверы, але Мiхась схамянуўся:
- Ды чорт з iм, з тым дурнем! Не варты ён таго, каб пра яго ўспамiнаць! Сядай, расказвай, будзь як дома!..
А неўзабаве Антось i Алеся справiлi вяселле.
Няхай iм шчасцiць у жыццi! Ды так яно i будзе, бо знаёмства пры мёдзе добрая прыкмета!